Як жыццястойкасць беларускага народа супрацьпастаўлена ў паэме сацыяльнай несправядлівасці?
спросил 02 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Пераломныя моманты ў лёсе героя паэмы (а значыць, і ў сюжэце твора) акрэслены чаЂсавай мастацкай дэталлю. Падкрэсліваецца, прычым ажно пяць разоў, што падзея адбывалася «ў марцы». Што гэта за месяц? Гэта — самы канец зімы. У той жа час — і самы пачатак вясны. Калісьці ў некаторых народаў (у тым ліку ў славян) год пачынаўся менавіта ў сакавіку, дакладней — 25 сакавіка, у дзень вясенняга раўнадзенства (працягласць дня дасягае працягласці ночы). У сакавіку «агрызаецца» зіма: «Прыйдзе марац — адмарозіць палец». Паводле міфалагічных уяўленняў, у гэты час варожыя чалавеку сілы могуць нанесці яму шкоду. Тройчы гэтыя сілы прыносілі душэўную траўму Аліндарку: «у марцы» яго ілжыва ахрысцілі; «у марцы» маці памерла; «у марцы» загінуў бацька. Але, з другога боку, светлыя сілы сакавіка прыносяць чалавеку і радасць. Менавіта «ў марцы», «якраз у дзень Звеставання» (25 сакавіка), пачалі, нарэшце, разглядаць справу Аліндаркі ў судзе. «У марцы» яго адпусцілі на свабоду.

Такім чынам, у паэме «Кепска будзе!» Ф. Багушэвіч як сапраўдны рэаліст выкрыў сацыяльную несправядлівасць, што панавала ў беларускім грамадстве ў другой палове ХІХ стагоддзя. Разам з тым ён паказаў надзвычайную жыццястойкасць простага селяніна Аліндаркі, а ў яго вобразе — і ўсяго беларускага народа
ответил 02 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.