Што вы ведаеце пра гісторыю перакладаў твораў А. Міцкевіча на беларускую мову?
спросил 02 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Творчасць А. Міцкевіча аказала ўплыў на развіццё не толькі польскай, але і ўсёй еўрапейскай літаратуры, у тым ліку новай беларускай, на станаўленне ў ёй рамантызму, а пасля і рэалізму. У вобліку А. Міцкевіча мы бачым «магутную асобу, геніяльнага творцу, што адкрываў свету і Беларусь, і беларускую мову, і беларускую гісторыю, стаўшы дзейсным каталізатарам развіцця і беларускай літаратуры» (А. Лойка). Не дзіва, што многія беларускія пісьменнікі звярталіся да асобы свайго геніяльнага земляка (Янка Купала, Якуб Колас, Язэп Пушча, Максім Танк, М. Калачынскі і інш.). Творы А. Міцкевіча перакладзены на многія мовы народаў свету. Яшчэ ў ХІХ стагоддзі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Аляксандр Ельскі сталі вяртаць яго творам беларускае гучанне — перакладаць на беларускую мову «Пана Тадэвуша». У ХХ стагоддзі да іх далучыліся Янка Купала, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Бітэль, Сяргей Дзяргай, Язэп Семяжон, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Зарыцкі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Мархель, Серж Мінскевіч і іншыя перакладчыкі, якія ўзнавілі па-беларуску шматлікія паэмы і вершы знакамітага земляка.
ответил 02 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.