Гражына: наваградская княгіня, жонка Літавора. Імя Гражына (па-літоў-ску «прыгожая», «прыгажуня») Вобраз спалучае ў сабе жаночую прыгажосць, выдатны розум, прыгажосцю, гераізмам і цвёрдасцю волі. («Здзівіць развагай, кране маладосцю,Быццам бы май увасобіўся ў леце»)
Не здолеўшы пераканаць князя адмовіцца ад недарэчнай ідэі аб'яднання з ворагамі, каб пайсці вайною на Вітаўта, гераіня цаною асабістага жыцця не дапускае гэтага саюза з тэўтонамі». Гражына перажывае вялікія фізічныя і маральныя выпрабаванні: яна любіць князя. Уапошнія хвіліны жыцця просіць дараваць яе за першую і апошнюю здраду. Такім чынам, гераіня поў-і.ісцю адпавядае патрабаванням да вобраза рамантычнаш героя: ён павінен увасабляць увесь патэнцыял дабра і супрацьстаяць усім маральным і фізічным выпрабаванням, якія выпадаюць на яго долю. I, калі спатрэбіцца, нават цаною свайго жыцця сцвярджаць праўду.
Літавор: наваградскі князь разумны, але даволі жорсткі, славалюбны і недаверлівы. (“конская грыва ноччу падушку сабой замяняла”)
Літавору, здаецца, што вялікі князь літоўскі, яго брат Вітаўт, захацеў вот-чыну яго жонкі Ліду «ўзяць сабе», «і весткі распускае, што лідзяне // Яго прыняць за пана не схацелі». Больш таго, Літавору здаецца: «Задумаў ён мяне ў свой стан занадзіць, // Каб там забіць. Збіраўся, словам, здрадзіць». Апрача ўсяго, ёсць яшчэ адна прычына нелюбові Літавора да Вітаўта — звычайная чалавечая зайздрасць. Зайздрасць да славы іншага.
— Рымвід. I. Адам Міцкевіч у сваім творы ўздымае праблемы ін рпіісці і абавязку і ўсім зместам твора сцвярджае, мі гі) мельга дамаўляцца з ворагамі.
Рымвід: «Быў ён у князя памочнік адзіны —
Княжае войска вадзіў ён да бою». Калі князь аддае загад: узняць «па трывозе» войска, каб сумесна з крыжаносцамі ісці ў бок Ліды. Крыжа-носцы ўжо падышлі да Наваградка, стаіліся, пасылаюць ноччу сваіх паслоў да Літавора, чакаюць сумеснага паходу. Пра гэта даведваецца Рымвід. Як верны слуга, ён не можа не выканаць загад князя — не пратрубіць «трывогу». Разам з тым ён усё робіць, каб князь адмяніў сваё рашэнне. Гаворачы з князем, здзіўляецца шчыра: «Я не магу сваім вушам даць веры! // На брата брату трэба ўзняць далоні?» Выказвае сумнеў: ці «тыя словы // Пра Вітаўтавы здрады і намеры // Не выдумка, не закід нейкі новы?». Прапануе: «Ці ж самі мы не ўрадзім анічога, // Збярогшы зброю нашу на чужога?», бо «жалеза лепш гарачае ў далоні // Сціскаць, чым з немцам за руку вітацца!».