Што нам вядома пра жыццёвы і творчы шлях Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага?
спросил 02 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Сымон Будны — таленавіты пісьменнік, філосаф і багаслоў, рэфарматар па сваіх рэлігійных поглядах, гуманіст па светаразуменні. Кнігі яго, выдадзеныя ў Нясвіжы і Лоску на беларускай, польскай і лацінскай мовах, былі вядомы далёка за межамі ВКЛ. Нарадзіўся Сымон Будны на Беласточчыне, у мястэчку Буда (адсюль і прозвішча), скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. Валодаў многімі еўрапейскімі мовамі, у тым ліку лацінскай, грэчаскай, іўрытам, стараславянскай, польскай. Гэта прадвызначыла высокую дакладнасць яго перакладаў рэлігійнай літаратуры (напрыклад, польскамоўнага перакладу Новага Запавету; Лоск, 1574 г.), дазволіла выявіць яго талент пісьменніка і навукоўца, кантактаваць з многімі выдатнымі еўрапейскімі філосафамі і тэолагамі, весці з імі на роўных навуковыя дыскусіі. У залежнасці ад месца працы і наяўнасці мецэнатаў Сымон Будны ў розны час жыў у Вільні, Клецку, Хоўхлаве, Заслаўі, Лоску, Іўі. Памёр і пахаваны ў Вішневе (Валожынскі раён). У 1562 годзе ў Нясвіжы Будны надрукаваў па-беларуску свае творы — «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Прыблізна ў адзін час з Будным, толькі ўжо на ўсходзе Беларусі, да прапаганды роднай мовы праз Свяшчэннае Пісанне звярнуўся Васіль Мікалаевіч Цяпінскі (Амельяновіч) . Нарадзіўся пісьменнік каля 1540 года ў маёнтку Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён) у шляхецкай сям’і. Біяграфічных звестак пра яго захавалася вельмі мала. Вядома толькі, што ў пачатку 70-х гадоў ХVІ стагоддзя ён пачаў перакладаць на старабеларускую мову «Евангелле». У канцы тых жа 70-х гадоў паспрабаваў выдаць пераклад, але сродкаў хапіла, каб на-друкаваць толькі два першыя з сінаптычных Евангелляў «и початок Луки». Нават не здолеў уключыць у кнігу прадмову, рукапіс якой цудам захаваўся.
ответил 02 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.