Што вы ведаеце пра культуру ВКЛ?
спросил 02 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Беларусы знаходзіліся ў складзе ВКЛ ад моманту яго ўзнікнення. Як народ больш развіты ў культурных адносінах, чым літоўскі (яшчэ язычніцкі), маючы засвоеныя традыцыі праваслаўнай візантыйскай і старакіеўскай культуры, беларускі этнас набыў у ВКЛ вялікія перавагі ва ўсіх сферах дзейнасці. Пачала шырока распаўсюджвацца праваслаўная вера: яна цэментавала народ перад небяспекай навалы як з захаду з боку крыжаносцаў, так і з усходу ад мангола-татар. У ВКЛ былі добра распрацаваны законы, якія склалі агульнадзяржаўны звод — Статут. Старабеларуская літаратурная мова, якая называлася «рускай» і была ўжо дастаткова апрацаванай на той час, выкарыстоўвалася ў якасці агуль-надзяржаўнай, урадавай. Высокага ўзроўню дасягнула царкоўнае пісьменства. Славіліся сваім майстэрствам беларускія іканапісцы, дойліды і асабліва разьбяры па дрэве. У час інтэнсіўнага дзяржаўнага, культурнага будаўніцтва абудзілася цікавасць шырокіх колаў насельніцтва да свайго мінулага, да ўласнай гісторыі. Безумоўна, у культурным ужытку былі летапісы, жыціі, хронікі больш ранняга, кіеўска-полацкага, перыяду і нават яшчэ і папярэдняга, бо антычная спадчына вывучалася актыўна, — гэта была прыкмета эпохі, якая атрымала назву Адраджэння. Але складвалася і ўласнае летапісанне. Яго росквіт прыпадае на XV—XVI стагоддзі.
ответил 02 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.