Як Рагнеда стала жонкай Уладзіміра і як склалася яе жыццё?
спросил 02 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Праўнук Рурыка Уладзімір у барацьбе за ўладу забіў полацкага князя Рагвалода, сілаю ўзяў шлюб з яго дачкой Рагнедай і незаконна авалодаў прастолам бацькі ў Кіеве. А ў 988 годзе ён жа хрысціў Русь. У Рагнеды і Уладзіміра было чатыры сыны і дзве дачкі. Рагнеда пакутавала ў палацы Уладзіміра, бо не магла дараваць яму жорсткага абыходжання з ёю і смерці блізкіх. Калі ў 988 годзе Уладзімір хрысціў Русь, ён запатрабаваў ад візантыйскага імператара Васіля ІІ яго сястру Ганну сабе ў жонкі. Таму Рагнеду са старэйшым сынам Ізяславам ён адправіў у горад Ізяслаўль, спецыяльна для іх пабудаваны ў водападзеле паміж басейнамі Дняпра і Нёмана (сёння гарадок Заслаўе каля Мінска). Тут Рагнеда заснавала ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і стала ігуменняй у ім. Адсюль і пачало пашырацца па Полацкай зямлі хрысціянства. А Уладзімір аддаў сыну Ізяславу ў княжанне горад Полацк, вотчыну дзеда Рагвалода і маці Рагнеды. У 992 годзе Ізяслаў хрысціў палачан. Рагнеда памерла ў 1000 годзе
ответил 02 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.