З мэтай паглыблення ведаў пра тэму, ідэю, праблему твора яшчэ раз прачытайце артыкул, змешчаны пасля твора «Дзяльба кабанчыка». Ахарактарызуйце пералічаныя паняцці, падмацаваўшы адказ разважаннямі аб усіх трох творах. Як гэтыя паняцці выяўляюцца ў творах розных літаратурных родаў? У якіх творах ідэя нібы фармулюецца самім аўтарам, у якіх яе трэба «вывесці» самому чытачу з апісанняў, разважанняў, выказванняў аўтара і герояў, карцін твора?
спросил 01 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Тэма — гэта тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца, — нейкі эпізод з жыцця героя ці герояў, выпадак, падзея, жыццёвая з'ява, якая зацікавіла пісьменніка і стала асновай зместу твора.
Ідэя — гэта асноўная думка, што вынікае з усяго паказанага, вывад, выснова, якую робіць чытач, пазнаёміўшыся з творам.
Праблема — гэта тое асноўнае жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць у творы, на якое звяртае ўвагу чытача.
Гэтыя тры паняцці, у іх узаемасувязі, асабліва выразна вылучаюцца ў апавяданні «Дзяльба кабанчыка». Тэма апавядання — прыезд у госці да маці, якая адзінока жыве ў вёсцы, яе дзяцей з нагоды свежавання кабанчыка. Пісьменніка хвалюе пытанне пра тое, як складваюцца адносіны паміж дзецьмі і бацькамі ў сучасным жыцці. Гэта і ёсць уласна праблема твора. З асэнсавання ўсяго, паказанага ў творы (паводзін і выказванняў маці, дачок, Сцяпана, апісання хаты, двара, эпізода з дзяльбой кабанчыка, карціны ад'езду гасцей і г. д.), і вынікае асноўная ідэя твора: адбываецца адчужэнне дзяцей ад бацькоўскага дому, ад родных каранёў, страчваецца адказнасць за жыццё бацькоў, пакінутых дзецьмі адзінока, самотна дажываць свой век у цяжкай працы.
Праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, дарэчы, хвалюе не толькі празаікаў, але і паэтаў. Нагадаем зноў верш Рыгора Барадуліна:
“Трэба дома бываць часцей”. Абодва па-свойму ставяць адно пытанне, адну праблему, даюць, па сутнасці, аднолькавы адказ на пытанне, выказваюць адну ідэю.
Крыху іншы па тэматыцы блок драматычных твораў: А.Дудараў “Вечар” і “Кім.
У п’есе “Вечар”
Тэма — жыццё састарэлых людзей у “неперспектыўных вёсках”.
Ідэя — асэнсаванне пражытага жыцця, падвядзенне вынікаў, пакаянне.
Праблема — знікненне вёсак і іх жыхароў.
У п’есе “Кім”
Тэма — Хлопчык Кім імкнецца выратаваць сваю прыёмную матулю і захаваць сям’ю.
Ідэя — перавага спараўднага кахання над усімі праблемамі
Праблема — барацьба дабра і зла ў душы.
ответил 01 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.