Прыгадайце з пройдзенага ў сёмым класе або паглядзіце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што азначаюць наступныя паняцці: «паэзія» і «проза», «лірыка» і «эпас». Параўнайце і адзначце падабенства і адрозненні паміж паняццямі «паэзія» і «лірыка», «проза» і «эпас».
спросил 01 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Проза — адзін з асноўных відаў літаратурна-мастацкай творчасці. Невершаваная літаратура, сваім зместам звернутая на пазнанне і адлюстраванне складаных жыццёвых з'яў, людскіх узаемадачыненняў, характараў. У празаічнай форме звычайна пішуцца эпічныя творы, але могуць быць і такія, як вершы ў прозе, свабодны верш

Эпас - (гр.рассказ, апавяданне) - адзін з трох родаў літаратуры, апавядальны род. Жанравыя разнавіднасці эпасу: казка, навэла, аповесць, апавяданне, нарыс, раман і г.д. Эпас як род літаратуры прайгравае знешнюю па адносінах да аўтара, аб'ектыўную рэчаіснасць у яе аб'ектыўнай сутнасці. Эпас выкарыстоўвае разнастайныя спосабы выкладу — апавяданне, апісанне, дыялог, маналог, аўтарскія адступленні.

Паэзія — адзін з асноўных відаў мастацтва слова. Вызначаецца вершаванай формай, шырокім ужываннем слоўных вобразаў (тропаў, фігур), настроенасцю на думкі і пачуцці яркія, узнёслыя, прыгожыя, гарманічна выказаныя, як у лірычных вершах.

Лірыка — заўсёды паэзія, але паэзія — не толькі лірыка, гэта і ліра-эпічныя творы, вершы ў прозе і інш.

Лірычная паэзія заўсёды раскрывае перад намі ўнутраны свет чалавека.

У адрозненне ад эпічнага, лірычны твор, як правіла, не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Лірычны твор звычайна пішацца ў форме маналога. Ён невялікі па аб'ёме. Але затое кожнае слова, кожны гук у вершы маюць асаблівае значэнне, глыбокі сэнс.
ответил 01 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.