Пра гэты верш Янка Брыль сказаў наступнае: “Трэба заўсёды быць дома, адчуваць сябе сваім у сваіх, не столькі частым, няхай сабе і шчыра радасным госцем, заклапочаным назіральнікам, якому трэба час ад часу асвяжыцца здароўем роднай вёскі, але ж — у першую чаргу — і гаспадаром, саўдзельнікам, адказным за ўсё, на поўную меру душэўнай неадрыўнасці ад маці-зямлі, ад бацькі-народа — дзе б ты ні жыў, як бы далёка ад дому ні ехаў». Здавалася б, думкі тыя самыя, што і ў творы паэта. Чаму, на ваш погляд, Рыгор Барадулін абраў менавіта форму лірычнага верша для свайго выказвання? Што яго хвалюе, трывожыць?
спросил 01 Апр, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Лірычны верш дазваляе ў яркай вобразнай форме, праз асабістыя перажыванні, пачуцці, думкі перадаць усхваляванасць паэта, глыбока раскрыць праблему, заклікаць сваіх чытачоў да разумення важнасці “святога” дома, дзе ты нарадзіўся, дзе зрабіў першыя крокі. Верш добра кладзецца на музыку, яго хочацца паспяваць, вершаваная форма дазваляе мацней уздзейнічаць на ўспрыняцце чалавека.

Аўтара хвалюе, што мы, адарваўшыся ад роднага парога, рэдка адведваем сваіх бацькоў, родныя мясціны, сціраем у памяці тое, што зрабіла нас моцным, дарослым, цвёрдым. За будзёнымі клопатамі страчваем самыя дарагія ўспаміны маленства, страчваючы “святое штосьці”.
ответил 01 Апр, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.