Якую інтанацыю (заклапочаную, трывожную, спакойную, упэўненую ці якую іншую) надае твору такі характар размовы, калі спачатку адзначаецца пэўная рыса характару беларусаў, затым яна пацвярджаецца разважаннямі паэта? Паразважайце і вы ўслед за паэтам, прывядзіце прыклады тых якасцей нашага народа, пра якія гаворыць аўтар.
Барадулін. Мы — беларусы
спросил 30 Март, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Характар размовы надае вершу спакойную, упэўненую інтанацыю, аўтар ганарыцца якасцямі характару беларусаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларусы першымі распачалі партызанскі рух, першымі ішлі змагацца з ворагамі, не шкадуючы свайго жыцця. Беларусы жывуць у згодзе з іншымі народамі, дапамагаюць ім, калі здараецца бяда. На Беларусі амаль ніколі не было канфліктаў на нацыянальна-рэлігійнай глебе, мы вядомы, як талерантная і цярпімая нацыя: на адной вуліцы маглі размяшчацца мячэць і царква. Адлюстраваннем спагадлівасці, цярпімасці беларусаў да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, павагі да людзей з іншым светапоглядам, светаўспрыманнем з'яўляецца адначасовае мірнае і працяглае суіснаванне карэнных жыхароў Беларусі некалькіх веравызнанняў (праваслаўныя, католікі, уніяты) з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей, з іх рэлігіяй (іудаізм, мусульманства і інш.). Калі гэта было патрэбна, беларусы ішлі на дапамогу саім аднавяскоўцам, суседзям, сваякам, адгукаліся на чужую бяду, аб гэтым сведчыць старадаўні народны звычай — талака.
ответил 30 Март, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.