Пісьменнік надзвычай ярка, вобразна, пераканальна абмаляваў характар клапатлівага гаспадара бабровага сямейства, яго трывогу, перажыванні і адказнасць за будучыню сям’і. Дакажыце на прыкладах з тэксту, што пісьменнік — глыбокі знаўца жывой прыроды.
Жук. Стары бабёр
спросил 30 Март, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
«Стары бабёр ціха, не плюскануў, выйшаў з-пад вады недалёка ад свае хаты, доўга прыслухоўваўся, паволі падгрэбваючы да невялікага астраўка. Вылез на яго, сядзеў, прыслухоўваўся і прыглядаўся. Недалёка сонна крыкнула вадзяная курка, зашалпаталася ў траве, ціха, як незадаволена, адазвалася на яе крык за трыснягом крыжанка, і зноў усё супакоілася.»

«Толькі калі нацешыўся, стары бабёр спахапіўся і ціха, так, што нават не аставалася на вадзе следу, паплыў на агледзіны возера. Яно было невялікае. Стары бабёр спачатку абплыў, агледзеў азерца — адзіны таемны выхад з яго быў толькі ў крыніцу, па той канаве, з якое ён увайшоў у возера. Толькі адтуль і можна было сплавіць крыху дрэў.

Пасля агляду стары бабёр ужо ведаў, што ў возеры нямала жыве андатры.»

«Стары бабёр спяшаўся ўслед за вадою. Яна нечакана вывела яго да лагчыны, парослай кустамі лазняку. У гэтай лагчыне і канчалася крыніца. За  лагчынаю яна ручайком упадала ў роўна выкапаную, ужо старую, парослую па берагах лебядою і высокім, аж чырванаватым, драсёнам канаву. Над самаю вадою ў канаве густа сышлася трава. Стары бабёр пайшоў услед і за гэтаю вадою. Па дарозе ён спалохаў чародку курапатак, якія карміліся ў зарасніках лебяды, крапівы і драсёну.Па гэтай канаве стары бабёр дайшоў да большай, з зарослымі травою берагамі. Канава была крышку шырэйшая, таму стары бабёр апусціўся ў ваду і паплыў насустрач халоднай плыні.»
ответил 30 Март, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.