Абагульніўшы свае веды і ўражанні, падрыхтуйце вуснае паведамленне пра галоўнага героя апавядання.
спросил 30 Март, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+8
Тонік быў звычайным вясковым хлопчыкам. Ён рос ў няпоўнай сям’і — у яго была толькі маці, але ўся вёска ведала, што яго бацька — кравец. З-за гэтага яму далі мянушку Паплісты. Ён быў:  “быў таўстагубы, і гэтак зацята глядзеў спадылба, як яго прызнаны цэлаю вёскаю, але не запісаны ў метрыцы бацька.”

Як і ўсе хлопчыкі, ён любіў купацца ў рэчцы, лавіць рыбу і ракаў, збіраў кулі, дапамагаў матулі па хатніх справах, пас кароў. Акрамя гэтага разам з іншымі рабятамі лазілі ў Мокуцеў сад за недаспелымі яблыкамі.

Калі да яго ў хату прыйшлі паліцаі, ён раскаўзаў у каго можна ўзяць каня для абоза. Вінаваціць хлопчка цяжка. Вайна такая, што цяжка зразумець, дзе свае, а дзе чужыя, ад каго найперш чакаць бяды. Праўда, як паводзіць сябе ў некаторых сітуацыях, Тонік ведаў. На пытанне паліцая, ці ёсць хто з іхняй вёскі ў партызанах, адказаў адмоўна, хоць і чуў пра аднаго. Ён проста паўтарыў словы старога Піліпа, якія той сказаў рыжаму немцу. Прамой віны Тоніка ў тым, што Мокуця застрэлілі паліцаі, няма. Разам з тым маральная адказнасць ёсць, бо ён недзе ў душы парадаваўся, што забіраюць у абоз гаспадара салодкіх яблыкаў. Пакуль ён вернецца з абозу, то, напэўна, забудзецца пра Тонікаў набег на сад, і пакарання можна будзе пазбегнуць. Тым больш, што аднойчы ў хлопчыка так ужо было, калі ён упусціў карову ў Жолудзеў авёс.

Аднак,к алі вярнуўся конь Мокуця, хлопчык пачаў перажываць. Гэта сведчыць пра тонкую, уражлівую натуру Марылінага сына: ён адчуў, што здарылася нешта нядобрае, што вінаваты ў нечым страшным і непапраўным. А пра Арсеніка ўжо ў пачатку апавядання чытаем, што "быў ён надта рахманы і вельмі разважлівы". У гэтага хлопчыка пачуцці прыглушаныя. Ён не адчувае бяды, жыве надзеяй, што ўсё будзе добра, як заўсёды. Таму ён і ў хаце доўга не затрымліваецца, калі ў сям'і гора, а імкнецца да сяброў.

Пасля таго, як усёж бацька не з’яўляецца Тонік не знаходзіць сабе месца. У душы героя ідзе змаганне: прызнацца ці не прызнавацца сябру, што гэта ён паказаў паліцаям Мокуцеву хату, сказаў, што ў іх ёсць конь. Некалькі разоў Тонік парываецца гэта зрабіць, і нарэшце робіць гэта. Калі стала вядома пра гібель Мокуця, Тонік цяжка захварэў. Ён узяў на сябе чужую віну — віну тых, хто распачаў жахлівую вайну, якая вымушае рабіць нялюдскія ўчынкі не толькі дарослых, але і дзяцей. Пісьменнік завяршае твор радкамі, якія даюць надзею на выздараўленне Тоніка: маці рыхтавала сыну напой з гарніку, "што памагае, як яна ведала, ад усіх хвароб". У адносінах да Тоніка можна адназначна сцвярджаць, што ў дзесяць гадоў для яго скончылася дзяцінства, і вінаватая ў тым вайна, якая адабрала ў яго радасць маленства.
ответил 30 Март, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.