«У абодвух арміях сэрцы ваяроў ужо грукалі, нібы молаты, але трубы ўсё яшчэ не давалі сігналу да бою.
Настала хвіліна чакання, можа, больш цяжкая, чым сама бітва. На полі, якраз паміж немцамі і каралеўскай арміяй, бліжэй да Таненберга, высілася купка вячыстых дубоў, на якія пазалазілі мясцовыя сяляне, каб паглядзець на барацьбу двух такіх вялікіх войскаў, якіх свет не бачыў з даўніх часоў. Акрамя гэтай купкі дубоў, на полі нічога не было відаць, яно было пустым, шэрым, змрочным, падобным да змярцвелага стэпу. Толькі вецер гуляў па ім... Вочы рыцараў міжволі спыняліся на гэтай злавеснай, маўклівай раўніне. Хмары, якія праносіліся па небе, час ад часу засцілі сонца, і тады на яе падаў змрочны страшнаваты цень.
Раптам узнялася віхура. Яна зашумела ў лесе, сарвала тысячы лісцяў, кінулася ў поле, узвіхрыла сухія сцяблінкі траў, падняла хмары пылу і шпурнула іх у вочы крыжакам.»
Стан прыроды: “на полі нічога не было відаць, яно было пустым, шэрым, змрочным, падобным да змярцвелага стэпу. Толькі вецер гуляў па ім... Вочы рыцараў міжволі спыняліся на гэтай злавеснай, маўклівай раўніне. Хмары, якія праносіліся па небе, час ад часу засцілі сонца, і тады на яе падаў змрочны страшнаваты цень.”
Дэталі: “змярцвелага стэпу”, “злавесная маўклівая раўніна”, “змрочны страшанаваты цень”, “Раптам узнялася віхура. Яна зашумела ў лесе, сарвала тысячы лісцяў, кінулася ў поле, узвіхрыла сухія сцяблінкі траў, падняла хмары пылу ішпурнула іх у вочы крыжакам.»