На якія два віды падзяляюцца абрадавыя песні? Ахарактарызуйце іх
спросил 30 Март, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Сярод абрадавых песень вылучаюць сямейна-абрадавыя (сямейна-родавыя) і каляндарна-абрадавыя (каляндарна-земляробчыя). Сямейна-абрадавыя песні былі звязаны з найбольш значнымі падзеямі ў жыцці чалавека — нараджэннем, вяселлем (шлюбам), смерцю.

Каляндарна-абрадавыя песні выконваліся падчас свят, вызначаных земляробчым календаром селяніна — сейбіта і хлебароба.

Сваім зместам і вобразамі каляндарна-абрадавыя песні знітаваны з працоўнай дзейнасцю чалавека, з яго адвечнымі клопатамі пра ўраджай  як аснову жыцця, дабрабыту і шчасця. Абрады былі падпарадкаваны адной мэце — пры дапамозе спеваў, танцаў, загавораў і іншых дзеянняў  паўплываць на сілы прыроды, каб атрымаць багаты ўраджай на ніве, абараніцца ад усяго злога і шкоднага, палепшыць свой лёс. Усе каляндарна-абрадавыя песні былі прасякнуты думкай пра будучыню роду, сям’і, клопатам пра тое, як своечасова і ў найбольш спрыяльны час засеяць ніву, вырасціць, захаваць і ў пару сабраць ураджай, зберагчы ад дзікіх звяроў і паморку статак. Разам з тым каляндарна-абрадавая паэзія надавала святам вясёласць, забаўляльнасць, непаўторнасць.
ответил 30 Март, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.