Апішыце добрых багоў, якіх вы запомнілі. Чым яны спрыялі людзям?
спросил 30 Март, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Старэйшы сын Сварога — Пярун (Грамабой) — бог грому і маланак, займаўся зброяй і вайсковымі справамі. Ён быў вельмі падобны да Сварога.
Нашы прашчуры ўяўлялі яго магутным волатам з сівымі, чорнымі або вогненна'рудымі кучаравымі валасамі і доўгай барадой. Калі ён імчаўся на калясніцы па небе, раздаваліся страшэнныя грымоты. Лічылі, калі ўздыхне Пярун — узнімецца вецер, дзьмухне — усходзіцца навальніца. У руках  ён быццам трымаў лук-вясёлку і стрэлы-маланкі, якія шпурляў на зямлю. Ударамі маланак грозны бог мог пакараць любога, на ўсіх ён наводзіў жах.
Грамабой супрацьпастаўляўся нячыстай сіле —Яшчару, Ягіне, Змею, д’яблу, чорту, якіх ён заўсёды імкнуўся знішчыць сваімі стрэламі-маланкамі.
Грамабой паліваў зямлю дажджом, змушаў прыроду абуджацца, каб даць новы ўраджай. Пад канец восені ён засынаў, маразы закоўвалі яго ў хмары, і ён усю зіму спачываў на небе. І толькі з прылётам птушак зноў ажываў.
Ярыла (Яр) — бог урадлівасці і кахання — нібыта кіраваў на Зямлі стварэннем моцнага і здаровага роду. Ярылу лічылі богам веснавога агню,  абуджэння прыроды. Ён расчыняў нябесныя вароты і спускаўся на зямлю, пачынаючы вясну. Ярылаў агонь сягаў глыбока ў нетры, саграваў зямлю,  якая нараджала дрэвы і расліны, гадавала ўраджай. Ярыла ўсім істотам даваў моц (ярасць): выразы «ярая сіла», «ярая пчолка», «ярына ў полі»  паходзяць ад яго імя. Нашы продкі ўяўлялі Ярылу прыгожым маладым вершнікам на белым кані, у белай вопратцы, часам з чырвонай накідкай на  плячах, у вянку з веснавых раслін, з зялёнымі галінкамі ў руцэ. Ярылу дапамагалі багіня веснавога абуджэння і кахання Лада (Ляля, Лёля), бог ураджаю і дастатку Купала і багіня лета Цёця — значна старэйшая  за Лялю, мажная, прыгожая, прыбраная жытнёвымі каласамі, са спелымі пладамі ў руках. Лялю ўяўлялі высокай прывабнай маладзенькай  дзяўчынай, у белай сукенцы, упрыгожанай зялёнай лістотай, з вяночкам палявых красак на галаве. Яна вельмі шчодрая. Маладым дзяўчаткам яна  штогод давала вяночкі, якія захоўваліся да наступнай вясны (а хто з дзяўчат выходзіў замуж, гэты вяночак зберагаў усё жыццё).
ответил 30 Март, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.