Якім вы ўяўляеце Яську? Як ён адчуваў сябе на лузе, пра што думаў? Знайдзіце і перачытайце ўрыўкі з тэксту, дзе апісваецца яго незвычайны стан. Чым можна растлумачыць яго натхнёнасць, зачараванасць пры- родай, яго паэтычнае ўспрыманне жыцця (прыродным характарам, асаблівым настроем, прыгажосцю і непаўторнасцю навакольнай прыроды ці яшчэ чым)?
спросил 29 Март, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Яська — гэта невялікага росту мужчына, каранасты, з моцнымі рукамі. У гэту раніцу ён адчуваў невыказнае шчасце, назіраючы за прыгажосцю навакольнага свету.

“Штосьці дзіўнае рабілася з ім у гэтую раніцу. Ён і сам добра не разумеў сябе, адно пасміхаўся разгублена, слухаючы, як трапеча, шчасліва заходзіцца ў грудзях сэрца ад усяго, што бачаць вакол вочы. Мокры па шыю, у высокай роснай траве, яшчэ больш шчуплы ад таго, што шыракаватая, вайсковага крою кашуля і галіфэ шчыльна абліпалі цела, без шапкі, з рэдкімі рудаватымі пасмамі мокрых валасоў, Яська раз-пораз спыняўся, даставаў з глыбокай кішэні мянташку і застываў так, трымаючы яе ў выцягнутай руцэ.

З-за маладога алешніку ўставала сонца. За ровам, за гэтым цыбатым алешнікам, чуў Яська, прачыналася выспа. Недзе ў самым глухім куточку яе, у ельніку, таемна застагнаў лясны голуб; мусіць, абуджаная ім, нездаволена рэзка затрашчала сарока, гулка пераклікнуліся між сабою дразды.

Востра запах валяр'яннік. Сонца разам з расою ўзнімала, цадзіла над лугам церпкі, аж кружыла галаву, водар. З высокай травы, з-пад самых Яськавых ног, шэрымі камячкамі пырхала, разляталася ў бакі дробнае птаства.

Асцярожна, як баючыся парушыць цнатлівае хараство наваколля, апускаў Яська касу. Пакорліва паддаваліся, падалі ружовыя, трапяткія маланкі, падатліва-мякка слаўся ў пракос духмяны, у зялёных, што маладыя гуркі, стручках аер, купчаста клалася густая, як сцягнуць касою, балаціна, пахла свежаю рыбаю, рачным глеем, водарасцямі.

Яська зноў нерашуча спыняўся, зноў стаяў нерухома, глядзеў, слухаў. У нейкі момант са здзіўленнем адчуў, як нараджаецца, вырастае ў душы нязгода з настойлівым цягам Паўлавай мянташкі, што адбівала касу ўжо на другім канцы лугу, з няўмела-паспешлівым, прагавіта-жадобным гукам Вінцусёвай, якая пляскала недзе зусім блізка, за круглым лазовым кустом. З'явілася ў душы неадольнае жаданне спыніць іх, крыкнуць: «Чакайце, хлопцы. Пастойце. Гляньце, хараство якое!»”

Такія пачуцці былы выкліканы прыродным характарам, асаблівым настроем касца, яго ўнутранным пачуццём прыгожага, глыбокім лірызмам, добай, уражлівай душой Яські.
ответил 29 Март, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.