Адшукайце тэматычна блізкія прыказкі: пра родную старонку; пра вернасць і дружбу; пра добрых, чулых і працавітых людзей; пра гультаёў і абібокаў. Якія маральныя жыццёвыя высновы вы засвоілі, прачытаўшы гэтыя выслоўі?
спросил 29 Март, 17 от sanya в категории школьный раздел


решение вопроса

+4
Пра родную старонку:
Родная зямелька — як зморанаму пасцелька.
У сваім краі, як у раі.
Дадому і конь спрытней бяжцыць.
Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.
Пра вернасць і дружбу:
Новых сяброў нажывай, але старых не забывай.
Птушка моцная крыламі, а чалавек дружбаю.
Не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду скажа.
Пра добрых, чулых і працавітых людзей:
Не цані чалавека па твары, а цані па душы.
Дзе гаспадар ходзіць, там хлеб родзіць.
Белыя ручкі чужую працу любяць.
Працы і світкі не саромейся.
Пра гультаёў і абібокаў:
І баран бы касіў, каб хто касу насіў.
Летам гуляўшы, восенню не збярэш.
Гультая зямля не любіць.
У гультая адгаворка свая: “З раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары — не прачнуся да зары”.
У гультая і страха цячэ, і печ не пячэ.
Есць — пацее, а працуе — мерзне.
Як ляжа спаць, дык забудзецца ўстаць.
Патрэбна быць добрым, працавітым, адкрытым чалавекам, сапраўдным сябрам, не абываць пра іншых, дапамагаць у бядзе.
ответил 29 Март, 17 от snegko

Связанных вопросов не найдено

Обучайтесь и развивайтесь всесторонне вместе с нами, делитесь знаниями и накопленным опытом, расширяйте границы знаний и ваших умений.

Популярное на сайте:

Как быстро выучить стихотворение наизусть? Запоминание стихов является стандартным заданием во многих школах. 

Как научится читать по диагонали? Скорость чтения зависит от скорости восприятия каждого отдельного слова в тексте. 

Как быстро и эффективно исправить почерк?  Люди часто предполагают, что каллиграфия и почерк являются синонимами, но это не так.

Как научится говорить грамотно и правильно? Общение на хорошем, уверенном и естественном русском языке является достижимой целью.